28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр гісторык Валянцін Грыцкевіч

5
Памёр гісторык Валянцін Грыцкевіч

5 сакавіка на 80-м годзе жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы ў Санкт-Пецярбургу памёр вядомы беларускі гісторык і грамадскі дзеяч Валянцін Грыцкевіч.

Валянцін Грыцкевіч нарадзіўся 30 сакавіка 1933 года ў Менску, у сям'і настаўніка і медыка. Скончыў Інстытут замежных моў (1955), Медыцынскі інстытут (1956), гістарычны факультэт БДУ (1957). Працаваў лекарам у Менскай вобласці, Менску і Ленінградзе. З 1971 года - старшым навуковым супрацоўнікам Ваенна-медыцынскага музея Мінабароны СССР. Адначасова выкладаў гісторыю ў Пецярбургскім (Ленінградскім) універсітэце культуры (з 1980 г.), з 1988 г. - дацэнт кафедры музеязнаўства гэтага ж інстытута, перадае «Радыё Свабода».

Навуковыя даследаванні Валянціна Грыцкевіча былі прысвечаныя гісторыі беларускай медыцыны (кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1963 г.) Напісаў кнігі «З факелам Гіпакрата», «Адысея Навагрудскай лекара: Саламея Русецкая», «Падарожжы нашых землякоў», «Дзесяць шляхоў з Вільні», «Нашы знакамітыя землякі», «Ад Нёмана да берагоў Ціхага акіяна», «Эдуард Пякарскі», «Успаміны і дзённікі ў фондах ваенна-медыцынскага музея: Анатаваны каталог», «Ваенныя медыкі - кавалеры ордэна Славы трох ступеняў», «Шляхі вялі праз Беларусь» .

Валянцін Грыцкевіч быў адным з арганізатараў і старшынёй Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Пецярбургу (з 1989 г.), сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднага ПЭН-цэнтра, ганаровым сябрам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, сябрам Расейскага геаграфічнага таварыства, Пецярбургскага таварыства гісторыкаў медыцыны, замежным сябрам Беларускага таварыства гісторыкаў медыцыны, сябрам Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках