6 траўня 2024, панядзелак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Льготныя кватэры забароняць здаваць на 25 гадоў?

56
Льготныя кватэры забароняць здаваць на 25 гадоў?

Новы Жыллёвы кодэкс у Беларусі пачаў працаваць з сакавіка гэтага года.

Яшчэ раней пачаў працаваць 13-ы ўказ аб ільготах на жыллё. СМІ ўжо не раз пісалі аб розных нюансах. Аднак самі законы і ўказы, як высветлілася, працягваюць удасканальвацца, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Напрыклад, Мінбудархітэктуры цяпер працуе над праектам зменаў у 13-ы ўказ Лукашэнкі, што зробяць больш жорсткім нормы здачы ў арэнду або продажы льготнага жылля.

Як распавялі ў міністэрстве, абмяркоўваўся такі варыянт: забараніць здаваць кватэру, пабудаваную за льготны крэдыт, пакуль не выплачана ўсё да рэшты банку, плюс яшчэ пяць гадоў - з моманту заканчэння выплат.

Атрымліваецца, крэдыт плаціш 20 гадоў, 5 гадоў можа дзейнічаць мараторый на продаж, разам - чвэрць стагоддзя. Нагадаем, што цяпер нельга здаваць у арэнду кватэры, якія пабудаваныя на льготны крэдыт, пакуль уладальнік жылля не выплаціць усе грошы банку. Зрэшты, гэта не распаўсюджваецца на жыллё, пабудаванае некалькі гадоў таму - яго здавалі і здаюць, прычым многія афіцыйна, з выплатай падаткаў.

Яшчэ адзін пункт указа, над змяненнем якога думаюць у міністэрстве, - гэта змена тэрмінаў мараторыя на продаж жылля, пабудаванага за льготны крэдыт. У дзейным законе прапісана, што такое жыллё можна прадаць праз год пасля поўнай сплаты запазычанасці перад банкам. Магчыма, гэты тэрмін павялічаць да пяці гадоў. Дарэчы, адзін час гэты тэрмін быў тры гады.

А вось варыянт «забраць жыллё, пабудаванае за пяціадсоткавы крэдыт і якое здаецца ў наём», не разглядаецца. Як не разглядаецца і варыянт пераліку стаўкі крэдыту для тых, хто зарабляе на ільготным жыллі.

Дарэчы, за здачу жылля нелегальна належыць штраф. У мінулым годзе ў Менску сярэдняя сума штрафу склала усяго 400 тысяч беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках