18 траўня 2024, Субота, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Льготнікі» не змогуць пабудаваць другую кватэру з дзяржпадтрымкай

29
«Льготнікі» не змогуць пабудаваць другую кватэру з дзяржпадтрымкай

У 2013-2015 гадах у Беларусі зробяць больш жорсткім прынцыпы прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі на будаўніцтва жылля.

Пра гэта гаворыцца ў канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Беларусі да 2016 года, якая была зацверджаная пастановай Саўміна N267 ад 5 красавіка.

Як гаворыцца ў канцэпцыі, у 2013-2015 гадах у дзяржаўнай жыллёвай палітыцы будуць удакладняцца прынцыпы прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі з улікам рэальных фінансавых магчымасцяў дзяржавы, парадкавацца планаванне аб'ёмаў будаўніцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай.

Пастаноўку на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з 2013 года плануецца абмежаваць для тых грамадзян, хто скарыстаўся дзяржаўнай падтрымкай пры будаўніцтве, у тым ліку рэканструкцыі, або набыцці жылля - на працягу тэрмiну, устаноўленага заканадаўствам. Выключэнне складаюць выпадкі павелічэння складу сям'і ў сувязі з нараджэннем дзяцей. Пры гэтым мяркуецца стварэнне адзінай у маштабе рэспублікі базы дадзеных.

Дакумент таксама прадугледжвае абмежаванне ў пастаноўцы на ўлік для зарэгістраваных у жылых памяшканнях у населеным пункце на падставе дамоваў найму (паднайму) жылых памяшканняў, у якіх яны фактычна не пражываюць.

«Пералік катэгорый грамадзян, якія маюць права на пастаноўку на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і дзяржаўную падтрымку, можа ўдакладняцца ў працэсе рэалізацыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі», - адзначаецца ў канцэпцыі.

Да 2015 года мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі будзе забяспечанае вядзенне аўтаматызаванага ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках