20 красавiка 2024, Субота, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ільготнікамі» знізілі стаўкі крэдытаў

24
«Ільготнікамі» знізілі стаўкі крэдытаў

Крэдыты для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых варункаў, будуць выдаваць пад 16%, для жыхароў сельскай мясцовасці - пад 14%, для шматдзетных сем'яў - пад 12% гадавых.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 21 лютага падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БелТА.

Са слоў прэм'ера, у 2013 годзе пастаўленая задача пабудаваць 6,5 млн кв.м жылля, у тым ліку 2,5 млн кв.м - для тых грамадзян, што маюць патрэбу і права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі.

Астатнія 4 млн кв.м жытла прапануецца пабудаваць за кошт сродкаў грамадзян, якія стаяць на ўліку тых, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых варункаў, але не карыстаюцца правам атрымання дзяржпадтрымкі.

Як паведаміў Мясніковіч, беручы пад увагу праблему досыць дарагіх жыллёвых крэдытаў, дзяржава прапрацавала гэтае пытанне з некаторымі камерцыйнымі банкамі.

Так, паводле звестак прэм'ер-міністра, ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белінвестбанк» ужо прынялі пастанову крэдытаваць жыллё для тых, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых варункаў, пад 16%, у сельскай мясцовасці - пад 14%, для шматдзетных сем'яў - пад 12% гадавых.

«Гэта дастаткова сур'ёзная рашэннеастанова, якую мы прынялі разам з банкамі, Нацыянальным банкам, каб зрабіць даступнымі крэдытныя рэсурсы для насельніцтва і гаспадарчых суб'ектаў», - цытуе прэм'ер-міністра прэс-служба прэзідэнта

Пры гэтым ва ўрадзе плануюць ўкласціся ў планавую інфляцыю ў 2013 годзе на ўзроўні 12%.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках