Месі пабіў 69-гадовы рэкорд зборнай Аргенціны
- 10.06.2026, 19:28
- 1,004
Аргенцінец стаў найстарэйшым аўтарам гола ў гісторыі зборнай.
Нападаючы Ліянэль Месі стаў найстарэйшым аўтарам гола ў гісторыі зборнай Аргенціны, забіўшы ў таварыскім матчы з Ісландыяй (3:0) у ўзросце 38 гадоў, 11 месяцаў і 16 дзён. Пра гэта піша Marca.
Месі выйшаў на замену ў другім тайме і рэалізаваў пенальці на 72-й хвіліне.
Ён перасягнуў рэкорд Анхеля Лабруны, што трымаўся з 1957 года (38 гадоў, 11 месяцаў і 8 дзён).
Лабруна забіў у агульнай складанасці 17 галоў у 37 матчах за зборную Аргенціны.
Месі — васьміразовы ўладальнік «Залатога мяча», найбольш тытулаваны футбаліст у гісторыі, чэмпіён свету 2022 года.