19 траўня 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі хакер спісаў з картак грамадзян ЕЗ буйныя сумы

20
Менскі хакер спісаў з картак грамадзян ЕЗ буйныя сумы

СК завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Менска, які на працягу 2007-2010 гадоў у сетцы Інтэрнэт распаўсюджваў шкоднасную праграму сямейства «Zeus».

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

«Дзякуючы гэтай праграме, злачынец утойліва ад ахвяр заражаных кампутараў атрымліваў рэквізіты доступу да банкаўскіх рахункаў грамадзян Польшчы, Італіі і Францыі. Затым абвінавачаны выкрадаў грашовыя сродкі з гэтых рахункаў. Усяго ў грамадзян Еўразвяза было выкрадзена больш за 20 тыс. еўра і 7,5 тыс. злотых», - паведамілі ў СК.

«Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя следствам па арт.14 і ч.3 арт.212 (замах на крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі), ч.4 арт.212 (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі), ч.2 арт.349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі), ч.2 арт.17 і ч.1 арт.354 (распрацоўка, выкарыстанне або распаўсюджванне шкоднасных праграм, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове) Крымінальнага кодэкса Беларусі. На маёмасць абвінавачанага накладзены арышт», - праінфармавалі ў СК.

Там адзначылі, што ў дачыненні да яго «прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту». «Следствам прынятае рашэнне аб перадачы крымінальнай справы пракурору для вырашэння пытання аб накіраванні ў суд», - распавялі ў СК.

У рамках расследавання крымінальнай справы, удакладнілі ў камітэце, «былі выяўленыя іншыя саўдзельнікі гэтага злачынства, у дачыненні да якіх расследаванне працягваецца».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках