27 красавiка 2024, Субота, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманы 17-гадовы хакер за падробку банкаўскіх карт

26
У Менску затрыманы 17-гадовы хакер за падробку банкаўскіх карт

Супрацоўнікі УУС Менаблвыканкама затрымалі 17-гадовага хакера за падробку банкаўскіх карт і разлік імі ў крамах.

Супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Менаблвыканкама вылічылі карыстальніка з Беларусі, які актыўна цікавіўся купляй-продажам банкаўскай інфармацыі, якая магла быць выкарыстаная для падробкі банкаўскіх картак, паведамляе УУС Менаблвыканкама.

Ім аказаўся 17-гадовы, нідзе не працуючы жыхар Менскай вобласці. Высветлілася, што ён праз інтэрнэт купіў спецыяльнае абсталяванне для перапраграмавання банкаўскіх картак, а пасля рэгулярна, на спецыялізаваных хакерскіх форумах, набываў рэквізіты картак, эмітаваных замежнымі банкамі.

Арыгінальным ноў-хаў стала ідэя выкарыстоўваць легальныя карткі беларускіх банкаў для маскіроўкі здзяйснення крадзяжоў грашовых сродкаў.

Малады чалавек, пры дапамозе адмысловага прыбора, капіяваў інфармацыю з наяўных у яго ў распараджэнні картак беларускіх банкаў і пераносіў яе на кампутар, затым на вычышчаныя карты запісваў набытыя праз інтэрнэт рэквізіты кліентаў розных замежных банкаў і расплачваўся гэтымі картамі за тавары ў крамах Менска і Менскай вобласці .

Па папярэдніх дадзеных, агульная сума шкоды, нанесеная банкам, можа складаць каля 40 мільёнаў рублёў (4600 даляраў).

У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - «Крадзеж, шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі, здзейснены ў буйным памеры».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках