18 траўня 2024, Субота, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Барацьба з карупцыяй пры Лукашэнку бессэнсоўная

20
Мечыслаў Грыб: Барацьба з карупцыяй пры Лукашэнку бессэнсоўная

Адсутнасць канкурэнцыі і непразрыстасць кадравай палітыкі робяць бессэнсоўнай барацьбу з карупцыяй.

Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мечыслаў Грыб, каментуючы сайту charter97.org хвалю арыштаў беларускіх чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў.

«Прычыны арыштаў могуць быць розныя. Па-першае, недалёка 2015 год і прэзідэнцкія выбары. Лукашэнку трэба думаць, як заваёўваць аўтарытэт і галасы свайго электарату. Таму можна зноў выкарыстоўваць канёк, які ніколі не падводзіў - «барацьбу з карупцыяй». Па-другое, калі ўлада паставіць сабе мэту, то сённяшнія законы, указы і распараджэнні дазваляюць арыштаваць і пасадзіць каго заўгодна з чыноўнікаў або кіраўнікоў прадпрыемстваў, і гэта вельмі проста робіцца», - лічыць палітык.

Ён адзначыў, што чыноўнікі і начальства не могуць цалкам справіцца з задачамі, пастаўленымі ўладай, таму ідуць на парушэнні закона.

«Па-трэцяе, у нас няма ніякай канкурэнцыі, грамадскага адбору і празрыстасці ў кадравай палітыцы. Гэта тое ж самае, што ў цёмным пакоі шукаць чорную котку. З гэтага нічога добрага не атрымлівалася і не атрымаецца. Заробкі дзяржслужачых і дырэктараў таксама з'яўляюцца таямніцай. Але існуе аксіёма, што грошай заўсёды мала, колькі б чалавек не атрымліваў. Тым больш, калі чыноўнік знаходзіцца ва ўладзе і мае магчымасць набыць што-небудзь дарагое, то ён гэта купляе. Таму што заўтра яго здымуць і такой магчымасці ўжо не будзе», - падсумаваў Мечыслаў Грыб.

Нагадаем, сёння ў дачыненні да былога першага намесніка старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта была ўзбуджаная крымінальная справа за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках