4 траўня 2024, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міклашэвіча ў чарговы раз зацвердзілі кіраўніком КС

16
Міклашэвіча ў чарговы раз зацвердзілі кіраўніком КС

«Савет рэспублікі» пагадзіўся з прызначэннем Пятра Міклашэвіча кіраўніком Канстытуцыйнага суда Беларусі.

За згоду на дзейнасць Міклашэвіча ў якасці старшыні Канстытуцыйнага суда прагаласавалі ўсе 50 прысутных на сесіі членаў «савета рэспублікі», перадае «Інтэрфакс».

Спікер верхняй палаты «парламента» Анатоль Рубінаў, віншуючы Пятра Міклашэвіча, сказаў, што «мы ведаем вас як кваліфікаванага і вельмі надзейнага чалавека і ўпэўненыя, што Канстытуцыя будзе выконвацца ў поўнай меры».

Нагадаем, 8 лютага 2013 года беларускі кіраўнік зноў прызначыў Міклашэвіча старшынёй Канстытуцыйнага суда ў сувязі з заканчэннем тэрміну службовых паўнамоцтваў.

Таксама адзначым, што ў студзені 2010 года КС Беларусі на чале з Міклашэвічам без санкцыі «ўзаконіў» праслухоўванне тэлефонаў.

Фота: photo.bymedia.net

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках