4 траўня 2024, Субота, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За паветраныя балонікі - на допыт

14
За паветраныя балонікі - на допыт

Кіраўнік Слонімскай арганізацыі БХД Іван Бедка атрымаў 2 красавіка позву ў мясцовы аддзел унутраных спраў.

Яго выклікаюць заўтра аб 11-й гадзіне на «гутарку з маёрам міліцыі Худзьё» ў Слонімскі РАУС, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Іван Бедка затэлефанаваў маёру міліцыі Аляксандру Худзьё і спытаў, навошта яго выклікаюць у РАУС. Маёр міліцыі сказаў, што падставай стала тое, што на Дзень Волі Іван Бедка з сябрамі Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл пускаў надзіманыя балонікі ў неба. Але больш падрабязна, як паведаміў міліцыянт, ён уведае падчас размовы ў кабінеце маёра.

Нагадаем, улады Слоніма забаранілі правядзенне акцыі ў горадзе ў Дзень Волі. Тым не менш, дэмакратычныя актывісты змаглі адсвяткаваць гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Акцыя прайшла пад наглядам міліцыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках