4 траўня 2024, Субота, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што рабіць з лятальнымі апаратамі (Памятка памежніка)

118

Адзіная сістэма СПА Расеі і Беларусі трымаецца на добрым зроку і рэакцыі беларускіх памежнікаў.

Такую выснову можна зрабіць, вывучыўшы памятку, якую атрымалі памежнікі, што ахоўваюць межы Беларусі. Копію даслаў чытач charter97.org.

Так, пры выяўленні лятальнага апарата (ЛА) прапануецца неадкладна паведаміць праз тэлефон. Адале, калі дазваляюць абставіны, ажыццяўляць візуальнае суправаджэнне ЛА.

На ўсялякі выпадак у памятцы асабліва падкрэсліваецца, што інфармаваць кіраўніцтва аб ЛА, якія ляцяць на вялікай вышыні, не варта. Вызначыць такi лятальны апарат можна праз кандэнсацыйны след.

У выпадку пасадкі ЛА трэба, пры магчымасці, удакладніць яго прыналежнасць.

Форма дакладу дадаецца.

Такія павышаныя захады бяспекі выкліканыя поўным крахам СПА мінулым летам, калі шведскі самалёт, які вылецеў з Літвы, даляцеў да Менска, скінуў плюшавых медзведзянят з заклікам спыніць парушэнне свабоды слова ў Беларусі і бесперашкодна вярнуўся назад у Літву.

Нагадаем, пагадненне аб супольнай сістэме СПА Расеі і Беларусі было падпісанае ў 2009 годзе. За гэты час Расея выдаткавала на пераўзбраенне беларускіх СПА і стварэнне агульнай сістэмы напрост і ў выглядзе эканамічных ільгот, датацый і прэфэрэнцый мільярды даляраў.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках