4 траўня 2024, Субота, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славенія разблакавала Харватыі шлях у ЕЗ

1
Славенія разблакавала Харватыі шлях у ЕЗ

Парламэнт Славеніі амаль аднадушна ратыфікаваў пагадненне аб далучэнні Харватыі да Еўразвязу, паклаўшы такім чынам канец шматгадовай спрэчцы паміж дзвюма краінамі.

Аб гэтым паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэм'ер-міністарку краіны Аленку Братушак.

За ратыфікацыю дамовы прагаласавалі 82 з 90 дэпутатаў.

«Сёння асаблівы дзень для Славеніі і для Харватыі. На нашым шляху было шмат перашкод, але мы здолелі іх пераадолець праз дыялог. Славенія шчыра верыць, што гэта расшырэнне ЕЗ забяспечыць стабільнасць дэмакратыі і поспех у эканамічнай сфэры, у якім абедзве краіны зацікаўленыя», - сказала Братушак.

Такім чынам, Харватыя далучыцца да Еўразвязу 1 ліпеня гэтага года і стане яго 28-м чальцом. Раней Славенія блакавала перамовы аб уступе Харватыі ў ЕЗ.

У студзені жыхары Харватыі на рэферэндуме ў пытанні аб уступе ў Еўрапейскі Звяз прагаласавалі за далучэнне да гэтай арганізацыі ў 2013 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках