4 траўня 2024, Субота, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Хаванне Беразоўскага - гэта выклік Пуціну

46
Андрэй Суздальцаў: Хаванне Беразоўскага - гэта выклік Пуціну

Трэба давесці, што расейскі алігарх Барыс Беразоўскі два гады нелегальна жыў у Беларусі.

Пра гэта заявіў расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў, камэнтуючы charter97.org нелегальнае пражыванне ў Беларусі Барыса Беразоўскага на працягу двух гадоў.

«Вядома, Барыс Беразоўскі ў апошнія гады свайго жыцця вёў нейкія негатыўныя працэсы для Расеі. Гэта, вядома, азмрочвала стасункі паміж Расеяй і Беларуссю. Трэба ўлічваць яшчэ і тое, што Беразоўскага ў Менску ніхто не злавіў за руку. Гэта збольшага размовы, і няма стоадсоткавых пацверджанняў таго, што ён знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі. Хтосьці бачыў, хтосьці чуў, але патрэбныя канкрэтныя звесткі», - мяркуе экспэрт.

Ён таксама адзначыў, што нават згадкі беларускага кіраўніка аб знаходжанні алігарха ў Беларусі не маюць пад сабой глебы.

«Гэта ўсяго толькі размовы Лукашэнкі «між іншым». Бо як жа так можа быць, што чалавек, знаходзячыся ў расейскім вышуку, жыве на тэрыторыі «саюзнай дзяржавы»? Але хай гэта пацвердзіць Пуцін. Калі давядуць, што ён сапраўды жыў ці хоць бы знаходзіўся ў Менску, то будзе рэакцыя. Гэта ж стане дэманстрацыйным выклікам, і стасункі зменяцца не ў лепшы бок. Але што-небудзь меркаваць сапраўды цяжка, бо чалавека ўжо няма. Гэта шырокая тэматыка, і пра гэта шмат пішуць. Хтосьці кажа, што Лукашэнка і Беразоўскі былі сябрамі. Гэта не выключана. Але яшчэ раз падкрэслю, для пацверджання той ці іншай інфармацыі патрэбныя важкія довады. Бо выстаўляць кіраўніку краіны такія прэтэнзіі - гэта сур'ёзная справа. Для гэтага патрэбная стоадсоткавая ўпэўненасць», - падсумаваў Андрэй Суздальцаў.

Нагадаем, палітолаг Станіслаў Бялкоўскі заявіў пра тое, што расейскі алігарх Барыс Беразоўскі два гады нелегальна жыў у Беларусі і супрацоўнічаў з Лукашэнкам, які быў вельмі зацікаўлены ў дапамозе Беразоўскага менавіта ў барацьбе з Масквой і Пуціным.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках