28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр яшчэ адзін сябар Лукашэнкі

328
Памёр яшчэ адзін сябар Лукашэнкі

(Абноўлена - 20:55) Версіі смерці расейскага алігарха Барыса Беразоўскага самыя розныя: ад самагубства да інсульту.

Сваякі Барыса Беразоўскага паведамілі аб ягонай смерці.

Інфармацыя пра гэта з'явілася на старонцы ягонага зяця Ягора Шупэ ў Facebook. Са слоў Шупэ, апошнім часам Беразоўскі знаходзіўся ў стане надзвычайнай дэпрэсіі, не меў стасункаў з сябрамі ды знаёмымі і рэдка з'яўляўся на публіцы. Паводле інфармацыі расейскага Першага канала, цела Бярозаўскага было знойдзена ў ванне ягонага дому ў графстве Сурэй недалёка ад Лондана аб 11 раніцы. Як паведамляе канал, на гэтым тыдні ў Беразоўскага было некалькі сэрцавых прыступаў.

Факт смерці алігарха пацвердзіў былы адвакат Pussy Riot Марк Фейгін у сваім Twitter.

«Так, сапраўды, Беразоўскі памёр. Я толькі што размаўляў з ягоным блізкім сябрам», - напісаў ён.

Пры гэтым адвакат Аляксандр Дабравінскі, які прадстаўляў інтарэсы Барыса Беразоўскага, паведаміў, што алігарх мог зрабіць сабе смерць.

«Мне затэлефанавалі з Лондана і сказалі, што Барыс Абрамовіч Беразоўскі скончыў жыццё самагубствам. Ён з кімсьці размаўляў учора, вельмі шмат запазычанасцяў, якія рана ці позна трэба было аддаваць. Плягі ішлі адна за адной: гэта загуба Бадры Патаркацышвілі, параза ў вядомым судзе. Адбылося тое, што адбылося - зрабіў сабе смерць. Драбніцы мне невядомыя. Не стаў пытацца», - распавёў ён.

Як распавяла Business FM журналістка Наталля Геваркян, на здароўе апошнім часам Беразоўскі не жаліўся:

«Мы размаўлялі апошнім часам некалькі разоў праз тэлефон, і я не чула ні пра якія хваробы. Я не думаю, што ён у псіхалагічна ідэальнай форме быў, натуральна, ён саступіў у судзе і г.д., але я не чула ні пра якія хваробы, і ён ніколі мне не жаліўся».

Даслоўна днямі, 21 сакавіка, Барыс Беразоўскі прадаў на аўкцыёне Christie's карціну Эндзі Уорхала «Чырвоны Ленін», утаргаваўшы за яе 202 тысячы даляраў.

Акрамя таго, гнаны алігарх шукаў пакупніка на некалькі хорамаў, а таксама Rolls-Royce, выраблены ў 1927 годзе. Ён таксама праводзіў скарачэнне штата супрацоўнікаў і хацеў зліквідаваць кантору ў лонданскім квартале Мейфэр.

У мінулым годзе ён вымушаны быў прадаць з малатка за 25 млн фунтаў свой маёнтак у графстве Сурэй. Таксама Беразоўскі вёў перамовы аб продажу двух дамоў на Блакітным беразе, за якія яму прапаноўвалі 180 мільёнаў еўра. Грошы патрэбныя для разлікаў з былым партнёрам і экс-жонкай.

У 2012 годзе Барыс Беразоўскі страціў у Лондане пазоў, пададзены ім да Раману Абрамовіча з патрабаваннямі выплат на суму больш за 5 млрд даляраў. Пасля гэтага яму давялося сутыкнуцца з рахункамі на аплату паслуг юрыстаў, агулам пасля доўгай цяганіны з Раманам Абрамовічам за акцыі «РусАл» і «Сібнефть» Беразоўскі завінаваціўся больш за 50 млн даляраў.

[20:32:55] Inaja: У пачатку 2013 года Беразоўскі быў уцягнуты ў новы працэс: цяганіну ў Высокім судзе Лондана распачала былая цывільная жонка Алена Гарбунова, з якой ён пражыў 20 гадоў. Яна дамаглася арышту на ўласнасць алігарха ў суме 200 млн фунтаў: пасля расстання яна спрабуе адсудзіць у яго частку маёмасці і 5 млн.

Нават у судзе было адзначана, што «Беразоўскі адчувае фінансавы ціск».

Беразоўскі як сябар Лукашэнкі

Беразоўскі быў досыць блізкі з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам і фундаваў яго. Расейскі алігарх шмат разоў бываў у Беларусі, нягледзячы на тое, што ён абвешчаны ў Расеі ў вышук.

На ягоную просьбу ў Менску быў заарыштаваны амерыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр. Тады Беразоўскі не падзяліў з грамадзянінам ЗША Джозэфам Кэем спадкі грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Таксама варта адзначыць, што ў адным з інтэрв'ю Беразоўскі прызнаўся, што гэта ён папрасіў лорда Бэла дапамагчы Лукашэнку палепшыць вобраз на Захадзе.

Беразоўскі прасіў прабачэння ў Пуціна і хацеў вярнуцца на радзіму

Барыс Беразоўскі прыкладна 2 месяцы таму напісаў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну ліст, у якім папрасіў прабачэння за памылкі, і папрасіў аб магчымасці вярнуцца на радзіму, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Пэўны час таму, можа быць, пару месяцаў, Беразоўскі накіраваў Уладзіміру Пуціну ліст, напісаны ім асабіста, у якім ён прызнаў, што ўчыніў вельмі шмат памылак, папрасіў у Пуціна прабачэння за гэтыя памылкі і звярнуўся да Пуціна з просьбай дапамагчы яму вярнуцца на радзіму», - сказаў Пяскоў у суботу ўвечары тэлеканалу «Расія 24».

Даведка:

Барыс Беразоўскі нарадзіўся ў 1946 годзе. З 1996-га па 1997 год ён займаў пасаду намсакратара Рады бяспекі Расеі, з 1998-га да 1999-га - выканаўчага сакратара СНД. У 1999-2000 гадах ён быў дэпутатам Дзяржаўнай Думы. З пачатку 2000-х гадоў ён жыў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі і рэгулярна крытыкаваў Уладзіміра Пуціна ды ягоную палітыку. У Расеі ён абвінавачваўся ў махлярстве, адмыванні грошай ды спробе гвалтоўнага захопу ўлады і быў завочна прысуджаны да турэмнага зняволення.

У 2008 годзе Forbes ацэньваў багацце Барыса Беразоўскага ў $ 1,3 млрд.

Фота: AFP

Напісаць каментар 328

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках