4 траўня 2024, Субота, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швецыі заарыштавалі грамадзянку Беларусі Вольгу Класкоўскую

156
У Швецыі заарыштавалі грамадзянку Беларусі Вольгу Класкоўскую

Ёй выставілі абвінавачанне ў спробе забойства былога мужа.

Шведская прэса паведамляе пра інцыдэнт ў Стакгольме: жанчына была заарыштаваная ў суботу, пасля таго як некалькі разоў выцяла былога мужа нажом. Сведкам драмы было дзіця.

Маці Вольгі Класкоўскай Людміла распавяла «Радыё Свабода», што сёння ёй паведамілі аб затрыманні ейнай дачкі шведскай паліцыяй.

«Сёння мне затэлефанавалі з МЗС Беларусі. Супрацоўнік МЗС Станіслаў Іванавіч Венцэль паведаміў, што яны здолелі скантактавацца з паліцэйскай службай Швецыі, і там сказалі, што Вольга заарыштаваная і знаходзіцца ў турме. Ёй выстаўленае абвінавачанне ў спробе забойства мужа», - паведаміла жанчына.

Вольга Класкоўская пасля таго, як шведская паліцыя забрала ў яе сына, з 27 сакавіка не выходзіла на сувязь з маці - Людмілай Класкоўскай.

27 студзеня Вольга паслала маці SMS, што яе запрасіў на спатканне з сынам былы муж.

Людміла не можа датэлефанавацца і да старэйшай дачкі Вольгі - Міраславы. Дзе цяпер дзяўчынка, ёй невядома.

«Міру цяпер шукае паліцыя Швецыі. Я вельмі хачу яе забраць у Беларусь», - сказала жанчына.

У МЗС Беларусі пацверджання гэтай інфармацыі атрымаць не выпала - працоўны дзень скончыўся.

Нагадаем, што 5 сакавіка праз парушэнне правіл знаходжання ў краіне іміграцыйныя службы Швецыі прынялі канчатковую пастанову дэпартаваць грамадзянку РБ Вольгу Класкоўскую ў Беларусь са старэйшай дачкой Міраславай, пакінуўшы ў Стакгольме з бацькам малодшага сына, 8-месячнага грамадзяніна Швецыі Адэма Безгіна. Больш за тое, шведскі пракурор вынес забарону на спатканні маці з грудным дзіцем тэрмінам на тры месяцы.

Напісаць каментар 156

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках