2 траўня 2024, Чацвер, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па справе Бярозаўскай ГРЭС арыштаваныя чыноўнікі з «Белэнерга»

42
Па справе Бярозаўскай ГРЭС арыштаваныя чыноўнікі з «Белэнерга»

Крымінальная справа па Бярозаўскай ГРЭС узбуджаная па артыкуле «Службовая халатнасць».

Следчы камітэт Беларусі прызнаў падазраванымі шэраг службовых асоб ДВА «Белэнерга» і ААТ «Белэнергаснабкамплект» па крымінальнай справе, узбуджанай па факце зрыву тэрмінаў пастаўкі і ўводу ў эксплуатацыю паратурбіннай устаноўкі для рэканструкцыі энергаблока N5 Бярозаўскай ГРЭС.

«На падставе аналізу здабытых доказаў следства мяркуе, што ў дзеяннях службовых асоб міністэрства энергетыкі, ААТ «Белэнергаснабкамплект» і ДВА «Белэнерга» ўгледжваецца склад злачынства, прадугледжанага арт. 428 (Службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.

У СК заявілі, што неналежнае выкананне службовымі асобамі сваіх абавязкаў прывяло да заключэння дамовы на пастаўку абсталявання з кампаніяй, якая раней паратурбінныя ўстаноўкі заяўленых параметраў не вырабляла і па сваіх фінансава-эканамічных паказчыках не магла гарантаваць выкананне дамоўных абавязацельстваў ва ўстаноўленыя тэрміны.

Следчы камітэт адзначае, што з мэтай аб'ектыўнай ацэнкі дзеянняў службовых асоб, якія прымалі ўдзел у закупцы дадзенай ўстаноўкі, папярэдняе следства дбайным чынам вывучае ўсе аспекты заключэння дамовы на пастаўку турбіны. Следчыя ажыццяўляюць збор доказаў як у Беларусі, так і на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі і Украіны, праінфармавалі ў АІСА.

У прыватнасці, паводле інфармацыі СК, у рамках дзеючых дамоваў аб прававой дапамозе па крымінальных справах следствам атрыманыя адказы на запыты па шэрагу абставінаў, якія маюць прамое стаўленне да крымінальнай справы.

Нагадаем, за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной 18 красавіка быў звольнены гендырэктар «Белэнерга» Аляксей Шырма. 16 красавіка беларускі кіраўнік выступіў з жорсткай крытыкай дзейнасці Мінэнерга.

Лукашэнка раскрытыкаваў працу энергетыкаў, адзначыўшы, што яны стварылі ўласную дзяржаву ў дзяржаве, нейкую сваю незалежную арганізацыю «з элементамі мафіі і банды».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках