26 красавiка 2024, Пятніца, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Вінаградава асудзілі на 12 сутак арышту

11
Паўла Вінаградава асудзілі на 12 сутак арышту

У судзе Цэнтральнага раёна Менска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы былога палітвязня Паўла Вінаградава.

На судовы працэс нікога не пусцілі, акрамя яго жонкі.

На апазіцыянера быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 - парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.

У выніку суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла лідара «Zмены» да 12 сутак арышту.

Нагадаем, 21 красавіка актывісты арганізацыі «Zмена» правялі акцыю ў цэнтры Менска. Над спускам ў падземны пераход станцыі метро «Няміга» быў замацаваны плакат з партрэтам палітвязня Мікалая Статкевіча і заклікам вызваліць яго. Побач быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках