19 траўня 2024, Нядзеля, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяржант міліцыі абрабаваў банк у Любані

53
Сяржант міліцыі абрабаваў банк у Любані

Дзёрзкае рабаванне аддзялення банка ў Любані учыніў супрацоўнік Дэпартамента аховы МУС.

«Арганізатар гэтага злачынства - супрацоўнік Любанскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь сяржант міліцыі 1990 года нараджэння, суўдзельнікі - жыхары Любані 1991 года нараджэння», - паведамілі ў пятніцу ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя паводле ч.3 арт.207 (Рабунак), ч. 4 арт. 294 (Выкраданне агнястрэльнай зброі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Разглядаецца пытанне аб дадатковай кваліфікацыі паводле арт.218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі, паведамляе «Інтэрфакс».

«Выяўлена, што 21 красавіка, выкарыстоўваючы вырабленыя зараней ключы, у аддзяленне банка праніклі двое. Дзейнічаючы групай, яны абясшкодзілі супрацоўніка аховы і касіра. Звязаўшы пацярпелых, падазраваныя завалодалі грашыма, якія належаць банку. Працягваючы свой злачынны намер, зламыснікі ўцяклі на самаходзе банка, які пасля спалілі. Пасля гэтага нападнікі ўцяклі на іншым аўтамабілі», - распавялі ў СК.

Як удакладнілі ў Следчым камітэце, «колькасць выкрадзеных грашовых сродкаў складае больш як Br 1 млрд, блізу 40 тыс даляраў ЗША і блізу 20 тыс еўра. Дакладная сума грошай, якімі завалодалі падазраваныя, будзе выяўленая па заканчэнні дакументальнай рэвізіі аддзялення банка, прызначанай следствам».

«Падчас праведзеных следчых і аперацыйна-вышуковых дзеянняў падазраваныя выяўленыя. Двое з іх затрыманыя, месцазнаходжанне трэцяга высвятляецца. Выкрадзеныя грошы і табельная зброя супрацоўніка міліцыі вынятыя», - праінфармавалі ў СК.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках