2 траўня 2024, Чацвер, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа збіцця і затрымання ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху»

72

У Інтэрнэце з'явіліся кадры затрымання анархіста Ігара Трухановіча.

Відэа апублікавала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Дар'я Каткоўская.

Удзельнік «Чарнобыльскага шляху» Ігар Трухановіч быў збіты да крыві і затрыманы ў раёне плошчы Бангалор. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла грамадская актывістка Ірына Смяян-Семянюк, якая была відавочцам здарэння.

Таксама былі затрыманыя журналісткі «Нашай Нiвы» Ірына Арахоўская і Аксана Рудовіч, якія здымалі на відэа збіццё Трухановіча. Іх даставілі ў РУУС Савецкага раёна, яны былі вызваленыя праз гадзіну. Кадры, знятыя журналісткамі, якія таксама былі апублікаваныя ў Інтэрнэце.

Традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях» прайшла ўчора ў Менску. Нягледзячы на тое, што ўлады дазволілі яе правядзенне, за некалькі гадзін да мерапрыемства былі затрыманыя вядомыя беларускія эколагі. Арышты працягваліся і на самой акцыі. У прыватнасці, некалькіх чалавек затрымалі ў раёне плошчы Бангалор.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках