26 снежня 2024, Чацвер, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістаў Барбарыча і Ярашэвіча абвінавачваюць у непадпарадкаванні міліцыі

19
Журналістаў Барбарыча і Ярашэвіча абвінавачваюць у непадпарадкаванні міліцыі

Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча, якія былі затрыманыя падчас акцыі «Чарнобыльскі шлях» у Менску, абвінавачваюць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Пра гэта прэс-сакратару Беларускай асацыяцыі журналістаў Барысу Гарэцкаму паведамілі ў сталічным Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе знаходзяцца затрыманыя.

Гарэцкі наведаў ЦІП раніцай у суботу разам з грамадзянскай жонкай аднаго з затрыманых. Аднак перадачу для затрыманых у іх узяць адмовіліся. У ізалятары заявілі, што журналісты змогуць атрымліваць перадачы толькі пасля суда ў панядзелак, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Журналісты былі затрыманыя пасля дазволенай менскімі ўладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях», адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасведчанні.

Учора пад 22:30 журналісты здолелі патэлефанаваць у БАЖ і паведаміць, што іх затрымалі і дастаўляюць у Савецкі РУУС Менска.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках