2 траўня 2024, Чацвер, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежных журналістаў будуць судзіць

10
Незалежных журналістаў будуць судзіць

Выхадныя дні сябры ГА "БАЖ" Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч правядуць у ізалятары на Акрэсціна.

Журналісты былі затрыманыя па сканчэнні дазволенай мінскімі уладамі акцыі "Чарнобыльскі шлях", адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасведчанні, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Каля 22:30 журналісты здолелі патэлефанаваць у БАЖ і паведаміць, што іх затрымалі ды дастаўляюць у Савецкі РУУС Мінска.

У 23:15 прэс-сакратару БАЖ Барысу Гарэцкаму, які скіраваўся ў РУУС, дзяжурны па аддзяленні Марцінкевіч заявіў, што Барбарыча і Ярашэвіча ў іх няма.

Між тым прыкладна у 00:20 журналістаў на вачох у калег вывелі з РУУС, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і як адміністратыўна затрыманых накіравалі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе яны прабудуць да суда ў панядзелак. У чым абвінавачваюць журналістаў прэс-службе ГА "БАЖ" пакуль высветліць не ўдалося.

У суботу ГА "БАЖ" мае намер перадаць затрыманым перадачы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках