Крэмль прапанаваў зноўку сабраць подпісы за роспуск Дзярждумы
12- 3.04.2013, 10:01
Расейскія ўлады, разгледзеўшы петыцыю чытачоў «Новой газеты» за роспуск Дзярждумы, далі насмешлівы адказ.
Начальнік упраўлення ўнутранай палітыкі Алег Марозаў «мяркуе», што змест апублікаванага ў пачатку сакавіка прэзідэнцкага Указа «Аб разглядзе грамадскіх ініцыятыў...» здыме ўсе пастаўленыя пытанні, і «рэкамендуе» выкарыстоўваць магчымасці, якія адчыняе гэты дакумент.
Пад патрабаваннямі на сайце «Новой газеты» пакінулі свае подпісы больш за 130 тысяч чалавек. Іх было некалькі. Першае: распусціць Дзяржаўную думу. Другое: распрацаваць механізм прамой дэмакратыі, дзякуючы якому прапанова, падтрыманая 100 тысяч чалавек, можа лічыцца заканадаўчай ініцыятывай. І трэцяе: змяніць парадак магчымага роспуску Дзярждумы, унёсшы папраўкі ў Канстытуцыю і адпаведныя законы, каб выбаршчыкі маглі адклікаць як канкрэтнага дэпутата, так і ўвесь парламент.
Другое патрабаванне худа-бедна, але ўсё-такі выканана тым самым указам, на які спасылаецца Марозаў. Гэты ўказ ўстанаўлівае правілы разгляду прапаноў, накіраваных праз сайт «Расейская грамадская ініцыятыва».
Рэкамендуючы выкарыстоўваць магчымасці гэтага ўказа, Алег Марозаў, мабыць, здзекліва прапануе 130 тысячаў чытачоў газеты зноўку сабраць подпісы - па новых правілах. Здзекліва таму, што ён выдатна ведае, што ўказ не адкрывае, а закрывае ўсе магчымасці звярнуць увагу ўрада на гэтую петыцыю. Адзін з пунктаў указу, забараняе разгляд прапаноў, якія супярэчаць закону аб рэферэндуме. Роспуск Дзярждумы - з такіх прапаноў.
Таму ў петыцыі чытачоў і сфармуляванае трэцяе патрабаванне. Калі ў людзей ёсць права выбіраць дэпутатаў, значыць, павінна быць і права адклікаць іх па прычыне недаверу. А калі гэтаму перашкаджаюць іншыя законы, значыць, трэба карэктна зняць гэтыя супярэчнасці.
Фота: «Новая Газета»