Інтэрнэт-актывісты выйшлі ў цэнтр Менска з расцяжкай «Байкот дыктатуры»
21- 3.04.2013, 15:14
Актывісты кампаніі «Байкот дыктатуры» правялі акцыю ў цэнтры Менска.
Удзельнікі суполкі ў Вконтакте «Байкот дыктатуры» правялі акцыю на вуліцы Веры Харужай у Менску. Каля 30 хвілін маладыя людзі стаялі з расцяжкай «Байкот дыктатуры», выказваючы свае погляды на тое, што адбываецца ў краіне, паведамляецца на старонцы групы ў Вконтакте.
«Мы вырашылі правесці такую акцыю, каб нагадаць усім пра тое, што з дыктатарам не можа быць ніякіх спраў. Пара выходзіць на вуліцы і адстойваць свае правы», - сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.
