2 траўня 2024, Чацвер, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Волчак: Міліцыянты маглі выпадкова забіць затрыманых

25
Алег Волчак: Міліцыянты маглі выпадкова забіць затрыманых

У дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія збіваюць затрыманых, неабходна праводзіць судова-псіхіятрычную экспертызу.

Пра гэта заявіў былы следчы пракуратуры Алег Волчак, каментуючы charter97.org збіццё затрыманых маладых людзей супрацоўнікамі Першамайскага РАУС.

«Супрацоўнікі бальніцы, у якую даставілі Паўла, былі абавязаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам, выклікаць аператыўніка з раённага аддзелу міліцыі, каб зафіксаваць пабоі і апытаць яго. Тое, што гэтага не адбылося, выклікае падазрэнні. Я давяраю паказанням, што маладых людзей збівалі ў бакоўцы, і лічу, што адміністрацыя дае ілжывыя паказанні, каб схаваць злачынныя дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў», - лічыць юрыст.

Ён мяркуе, што збіцьці ў гэтай краме адбыліся не ў першы раз і могуць быць «методыкай» адбівання прагі красці.

«У першую чаргу, трэба старанна дапытаць адміністратараў універсама, праверыць запісы відэакамер і правесці агляд бакоўкі. Я ўпэўнены, што там будзе кроў іншых людзей. Усім вядома, што збіцці рукамі і нагамі не з'яўляюцца адкрыццём, але прымяняць шлейку аўтамата для задушвання - гэта звышновы метад катаванняў. Я як былы афганец скажу, што зброя можа стрэліць пры няправільным звароце. Калі хлопцаў душылі рамянямі і білі прыкладамі, маглі папросту адбыцца адвольныя стрэлы, і міліцыянты папросту забілі б затрыманых», - упэўнены праваабаронца.

Ён падкрэсліў, што няправільны зварот са службовай зброяй і незаконнае прымяненне спецсродкаў у выглядзе кайданкоў, якімі закавалі маладых людзей, трапляюць пад перавышэнне службовых паўнамоцтваў, што пагражае турэмным тэрмінам да 10 гадоў.

«Следчы камітэт павінен неадкладна вызваліць супрацоўнікаў міліцыі ад пасады і правесці судова-псіхіятрычную экспертызу на прадмет іх свядомасці. Я згодны, што чалавека, які здзейсніў крадзеж, трэба караць, але рабіць гэта трэба ў рамках закона. У мяне адчуванні, што мы падыходзім да моманту, калі міліцыя стане арганізацыяй, якой усё дазволена. Бо за паўтара гады існавання СК ніводнай справы не было даведзена да суда пры наяўнасці паказанняў сведак і цялесных пашкоджанняў пацярпелых. Кругавая парука развязвае супрацоўнікам праваахоўных органаў рукі для здзяйснення злачынстваў, а міліцэйскае начальства, пракуратура і СК працягваюць іх пакрываць», - сказаў на заканчэнне Алег Волчак.

Нагадаем, жорсткасць у паводзінах супрацоўнікаў міліцыі становіцца штодзённай справай у сучаснай Беларусі.

Пасля шэрагу фактаў збіцця і зневажэнняў грамадзян нашай краіны, гісторыя сучаснага садызму зноў вярнулася ў сталіцу. Услед за Ленінскім РУУС, эстафету збіцця перахапілі іх калегі з Першамайскага раёна Менска.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках