27 красавiка 2024, Субота, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК хвалюе бутэлька гарэлкі, а не катаванні ў Першамайскім РУУС

21

Следчыя органы не праводзяць ніякай праверкі паводле факту перавышэння паўнамоцтваў супрацоўнікамі Першамайскага РУУС.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўправе Следчага камітэта Менска.

У той жа час там заявілі, што праводзіцца праверка паводле факту крадзяжу бутэлькі гарэлкі адным з фігурантаў гісторыі, выкладзенай на сайце прыватнай культурна-асветніцкай установы «Платформа інавэйшн».

Нагадаем, праваабаронцамі быў размешчаны матэрыял з фотаілюстрацыямі і відэазапісамі аб збіванні супрацоўнікамі міліцыі двух менчукоў - Вячаслава Грышчука і Паўла Кавалёнка.

З аповядаў затрыманых, Кавалёнку загадалі ўкленчыць, а пасля ягонага пытання «Навошта?» міліцыянты спачатку выцялі яго ў спіну, а пасля далі штурхаля нагой у твар. Збіццё доўжылася да таго часу, пакуль самі «праваахоўнікі» не заўважылі, што Кавалёнак сур'ёзна пацярпеў.

Фотаматэрыялы ілюструюць, што Грышчуку таксама былі прычыненыя калецтвы: у яго множныя траўмы галавы, у трох месцах прабітая губа, на шыі адбітак аўтаматнага паса, якім, з ягоных слоў, душылі, а таксама відавочны адбітак падэшвы чаравіка на грудзях.





Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках