26 красавiка 2024, Пятніца, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністарку спорту Польшчы абвінавачваюць у растраце сродкаў на канцэрт Мадоны

12
Міністарку спорту Польшчы абвінавачваюць у растраце сродкаў на канцэрт Мадоны

Найвышэйшая кантрольная палата Польшчы абвінаваціла міністарку спорту і турызму Ёанну Муху ў растраце амаль двух мільёнаў даляраў.

Абвінавачванні прагучалі пасля праверкі Найвышэйшай кантрольнай палаты Польшчы. Гаворка ідзе пра грошы на канцэрт Мадоны на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, паведамляе «Укрінформ».

«Пры правядзенні кантролю за выдаткамі нашы кантралёры выявілі памылкі ў распараджэнне сродкамі з мэтавага рэзэрву, прызначанага для рэалізацыі задач, звязаных з Еўра-2012, а таксама з папулярызацыяй валейбола сярод дзяцей і моладзі. Ёсць сумневы, што размеркаванне 5 800 000 злотых на канцэрт Мадонны, бо галоўным чынам гаворка ідзе аб гэтай падзеі, адпавядала ўсім патрабаванням», - адзначыў прадстаўнік палаты.

У сваю чаргу, Ёанна Муха адпрэчыла абвінавачванні і адзначыла, што ўсе сродкі былі выдаткаваныя на акцыі, якія праводзіліся на Нацыянальным стадыёне.

«Гэтыя сродкі былі выдадзеныя на ўвесь 2012 год на правядзенне тэставых акцый на Нацыянальным стадыёне. Калі б мы па-іншаму да гэтага падышлі, то гэта азначала б, што пасля Еўра-2012 года мы павінны былі патушыць святло і замкнуць Нацыянальны стадыён на чатыры замкі» , - адзначыла яна.

Таксама міністарка падкрэсліла, што на фінансаванне кожнай акцыі яна мела дазвол міністэрства фінансаў.

У сувязі з гэтай справай апазіцыйная партыя «Права і Справядлівасць» патрабуе адстаўкі міністаркі.

Як вядома, канцэрт Мадонны адбыўся 1 жніўня 2012 і стаўся першай імпрэзай неспартовага характару, праведзенай на Нацыянальным стадыёне па заканчэнні Еўра-2012.

Арганізатары планавалі, што яго наведае больш за 50 тысяч чалавек, аднак на канцэрт прыйшлі ўсяго 35 тысяч чалавек, і ў выніку пазычаныя аператарам стадыёна міністэрству спорту і турызму сродкі вярнуць не выпала.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках