7 траўня 2024, aўторак, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Лобаву дазволілі сустрэцца з маці

3
Палітвязню Лобаву дазволілі сустрэцца з маці

Маці Эдуарда Лобава, які адбывае тэрмін у Івацэвіцкай калоніі «Ваўчыныя норы», едзе на доўгатэрміновае трохдзённае спатканне.

Пра гэта Марына Лобава распавяла «Радыё Свабода». Яна адзначыла, што начальнік калоніі забараніў ёй перадаць сыну прадуктовую перадачу падчас спаткання.

«Пасля доўгатэрміновага спаткання яшчэ звычайна можна перадаць 30 кілаграмаў прадуктаў дадаткова. Але нам не дазволілі. Маўляў, «не заслужыў». Раней увесь час «абразалі» то да 10, то да 15 кілаграмаў. А ў гэты раз наогул - нуль! Калі Эдзік тэлефанаваў, сказаў, каб прадукты не рыхтавала з сабой, не дазволілі наогул нічога. Зараз складаю спіс, што яму такога смачнага адвезці. На гэты раз вырашыла прывезці марозіва ў тэрмапакеце», - распавёў яна.

Нагадаем, маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады калоніі па абвінавачанні ў хуліганстве, ён адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі. Яго і лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча абвінавацілі ў тым, што яны нібыта збілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. У судзе «пацярпелыя» давалі паказанні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спецслужбы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках