6 траўня 2024, панядзелак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі ў Турцыі на мяжы з Сірыяй: дзесяткі загінулых

9
Выбухі ў Турцыі на мяжы з Сірыяй: дзесяткі загінулых

Колькасць ахвяр выбухаў, якія адбыліся ў турэцкім горадзе Рэйханлы паблізу мяжы з Сірыяй, узрасла да 40 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на турэцкі тэлеканал NTV.

Па дадзеных тэлеканала, стан 29 параненых ацэньваецца як вельмі цяжкі.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай інцыдэнту стаў падрыў двух аўтамабіляў. Мясцовае тэлебачанне паведамляе пра чатыры выбухі, аднак улады пакуль пацвярджаюць толькі два з іх.

«Дзве машыны падарваліся прама перад будынкам муніцыпалітэта горада і паштовага аддзялення», - распавёў журналістам міністр унутраных спраў Турцыі Муамар Гюлер.

Як адзначаюць у агенцтве, раней у горад ужо заляталі снарады, выпушчаныя з мінамётаў з тэрыторыі суседняй дзяржавы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках