Хуліган адкрыў стральбу па гродзенскім адпачывальнікам
17- 15.05.2013, 17:03
Супрацоўнікі праваахоўных органаў вядуць пошук зламысніка, які абстраляў адпачывальнікаў на беразе возера ў Гродзенскім раёне.
«Позна ўвечары на беразе возера паблізу вёскі Курпікі Гродзенскага раёна са зброі неўстаноўленага ўзору асоба, якая праязджала ў неўстаноўленай аўтамашыне, зрабіла тры стрэлы па аўтамашыне «БМВ», у якой прыехалі адпачыць хлопец 1990 года нараджэння і дзяўчына 1993 года нараджэння», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
«Грамадзяне ад супрацьпраўных дзеянняў не пацярпелі, механічныя пашкоджанні прычыненыя аўтамашыне. Прабіта лабавое шкло, рашотка радыятара і капот», - удакладніў ён.
«Падчас агляду месца здарэння канфіскаваны шэраг рэчавых доказаў, у тым ліку дроб. Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса», - адзначыў прадстаўнік УСК.
«Нягледзячы на ўведзены план «Перахоп» і іншыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні падазраваных не ўдалося затрымаць па «гарачых»слядах. У мэтах раскрыцця злачынства высвятляюцца сведкі злачынства, прызначаны шэраг крыміналістычных экспертыз», - паведаміў Шаршаневіч.