17 чэрвеня 2026, Серада, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Год беражлівасці» ў БНТУ: гарачую ваду даюць па графіку

15

У дзённы час прыняць гарачы душ у інтэрнатах універсітэта немагчыма.

БНТУ хоча стаць пераможцам «Года беражлівасці». У рэдакцыю «Нашай нівы» звярнуўся студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ). Ён абураны, што днём у інтэрнаце вымушаны заставацца без гарачай вады. Створаны графік, згодна з якім немагчыма памыцца ў дзённы час.

«Можа, хутка электрычнасць будуць адключаць у 11, а ў душ будзем хадзіць па талонах?» - іранізуе ён.

У студэнцкім гарадку БНТУ паведамілі, што гэта не новая практыка. Цяпер толькі змены ў часе адбыліся - на паўгадзіны ссунулі.

«Графік зацверджаны кіраўніцтвам. Чаму днём абсталяванне павінна працаваць, калі нікога няма? Так не толькі ў нас», - кажуць там.

Відавочна, што ўся справа ў жаданні эканоміць. Але студэнты аплочваюць пражыванне ў інтэрнатах. Журналісты пацікавіліся ў студэнтаў Менска, якая сітуацыя ў іншых інтэрнатах.

«Цяпер наогул гарачай вады не будзе з сённяшняга дня і да 14 чэрвеня, - кажа Віка з БДУ. - Ці адключаюць ваду днём? Не заўважала, я ў другую змену вучуся. Узгадваюцца толькі выпадкі, калі электрычнасць адключалі».

Нагадаем, з-за «Года беражлівасці» кіраўніцтва Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта таксама ўвяло ў студэнцкіх інтэрнатах строгую эканомію. Студэнтам БрДТУ строга забаранілі карыстацца ноўтбукамі ў інтэрнатах.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках