2 траўня 2024, Чацвер, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфан Эрыксан: Мне не падабаецца гэтая гісторыя з беларускім сцягам

12
Стэфан Эрыксан: Мне не падабаецца гэтая гісторыя з беларускім сцягам

Такім чынам былы амбасадар Швецыі ў Беларусі пракаментаваў забарону выкарыстання беларускага нацыянальнага сцяга на ЧС па хакеі ў Стакгольме.

«Зразумела, што мне не падабаецца гэтая гісторыя. Што ад мяне залежыць, я раблю. Але на такую магутную структуру, як міжнародная федэрацыя, трэба ўплываць разам з усіх бакоў. Думаю, што гэтае пытанне будзе далей абмяркоўвацца», - напісаў Стэфан Эрыксан ў «Фэйсбуку».

Нагадаем, учора на матчы Беларусь-Славенія, які праходзіў у Швецыі ў рамках Чэмпіянату свету па хакеі, за спробу развярнуць вялікі бел-чырвона-белы сцяг беларускім заўзятарам мясцовыя паліцэйскія выкруцілі рукі і вывелі іх з арэны.

Амбасадар Стэфан Эрыксан 1 жніўня 2012 года быў высланы з Беларусі. Шведскага дыпламата абвінавацілі ў «дэструктыўнай дзейнасці». Напярэдадні высылкі амбасадара лёгкаматорны грамадзянскі самалёт, які пілатавалі грамадзяне Швецыі, перасёк з боку Літвы паветраную прастору Беларусі і раскідаў над Менскам і Івянцом плюшавых мішак з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне.

Стэфан Эрыксан быў амбасадарам Швецыі ў Беларусі з чэрвеня 2008 года па жнівень 2012. Раней, з верасня 2005 года, ён быў кіраўніком менскага аддзялення амбасады Швецыі ў Расеі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках