6 траўня 2024, панядзелак, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дружынніку БРСМ далі 15 гадоў турмы за забойства

19
Дружынніку БРСМ далі 15 гадоў турмы за забойства

Гомельскі абласны суд вынес сёння прысуд па справе аб жорсткім забойстве студэнта першага курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Адзін з удзельнікаў злачынства прысуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі, другі, якому толькі 5 траўня споўнілася 18 гадоў, - да 15 гадоў зняволення, піша БелаПАН.

Забойства 19-гадовага гамяльчаніна было здзейснена 20 ліпеня 2012 года,  падазраваных затрымалі праз некалькі дзён. Імі апынуліся 19-гадовы навучэнец Гомельскага медыцынскага каледжа і 17-гадовы навучэнец Гомельскага каледжа машынабудавання. Абодва раней не судзімыя. Паводле абвінавачання, маладыя людзі здзейснілі забойства з асаблівай жорсткасцю групай асоб, разбой, крадзеж асабістых дакументаў, а таксама наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам.

Абвінавачаныя, адзін з якіх быў знаёмы з ахвярай, позна ўвечары папрасілі студэнта пусціць іх у кватэру абсохнуць пасля дажджу, а затым жорстка забілі яго з мэтай рабавання. Здабычай злачынцаў сталі 1,3 мільёна рублёў, стары ноўтбук, мабільныя тэлефоны, ліхтарыкі, парасон, шкарпэткі, туфлі.

Забойства яны спланавалі загадзя і падрыхтаваліся да яго: узялі нажы, набылі ў аптэцы пальчаткі, глюкозу (па тлумачэнні абвінавачаных, каб «паскорыць рэакцыю»), купілі ў краме перац (каб сабака не ўзяў след). Пасля забойства спрабавалі схаваць сляды злачынства: пры сыходзе адкрылі ўсе фаеркі газавай пліты і духоўкі. Суседзі загінулага адчулі пах газу і выклікалі аварыйную службу.

Загінулы быў адзіным сынам выкладчыка гомельскай гімназіі, з залатым медалём скончыў навучальную ўстанову, быў адным з лепшых студэнтаў першага курса БелДУТ. Родныя і сябры характарызуюць яго толькі са станоўчага боку.

У судзе абвінавачаныя цалкам прызналі сваю віну. Выступаючы з апошнім словам, 17-гадовы абвінавачаны папрасіў прабачэння ў свайго бацькі, яго 19-гадовы саўдзельнік заявіў, што «гатовы прыняць любы прысуд».

Дзевятнадцацігадовы абвінавачваны, навучэнец медкаледжа, захапляўся псіхалогіяй, шмат чытаў, разбіраўся ў медыцыне, займаўся ветразным спортам, раней удзельнічаў у руху скінхэдаў. Яго змоўшчык быў дружыннікам БРСМ. Гаворка ідзе пра моладзевыя атрады аховы правапарадку БРСМ.

Пракурор патрабаваў пакаранне для абвінавачаных: пажыццёвае зняволенне - для паўналетняга і 15 гадоў пазбаўлення волі - для непаўналетняга.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках