19 траўня 2024, Нядзеля, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як гаспадаркі Віцебскай вобласці сабатуюць мабілізацыю

7
Як гаспадаркі Віцебскай вобласці сабатуюць мабілізацыю

Вайсковыя камісарыяты ў разгубленасці.

Больш за 200 работнікаў беларускіх сельгаспрадпрыемстваў залучылі ў мінулым годзе да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне ваенна-транспартнага абавязку (арт. 24.40 КоАП РБ). У Віцебскай вобласці адбылося 9 такіх судоў, расказвае “Віцебскі кур'ер”.

Ініцыятарамі разгляду такіх спраў выступаюць вайсковыя камісарыяты, якім патрэбная тэхніка для правядзення мабілізацыі, а гаспадаркі тэхніку не даюць. Адзначаецца, што гаспадаркі не могуць даць тэхніку, бо яны ледзь паспяваюць падрыхаваць свае МАЗы, УАЗы або ЗІЛы да аграрнага цыкла.

Дадаткова займацца падрыхтоўкай машын для патрэб войска няма каму. Таму, калі ў гаспадарку прыходзіць супрацоўнік вайсковага камісарыяту, "тэхніка альбо без пройдзенага тэхагляду, альбо зусім разкамплектаваная".

Прадстаўнікі вайсковых камісарыятаў ідуць у суд, але ўсе гэтыя суды для сельгаспрадпрыемстваў заканчваюцца альбо папярэджаннем, альбо невялікім штрафам. Прычым адказчыкі часта нават у суд не прыходзяць, а накіроўваюць заяву з просьбай разгледзець справу ў іх адсутнасць. Практыку мабілізацыйных заданняў называюць “казусам” і мяркуюць, што пераследы за іх невыкананне “відавочна не аздараўляюць прадпрыемствы”.

У гаспадарак Віцебшчыны і так хранічныя праблемы: нястача механізатараў і жывёлаводаў, адсутнасць грошай і закрэдытаванасць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках