6 траўня 2024, панядзелак, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы прэзідэнт Беларусі застанецца без помніка

83
Першы прэзідэнт Беларусі застанецца без помніка

Лукашэнка забараніў узводзіць помнік гэтаму чалавеку.

Беларускі кіраўнік заявіў, што з'яўляецца праціўнікам стварэння помнікаў палітычным дзеячам, цытуе «Інтэрфакс».

«Я катэгарычна супраць помніка першаму прэзідэнту краіны. Хоць прапаноў было столькі, ляпілі ўжо столькі», - сказаў А.Лукашэнка, размаўляючы ў аўторак у Менску з удзельнікамі цэрымоніі пачатку будаўніцтва комплексу «Магістр» для навуковай і творчай інтэлігенцыі.

Дыктатар у цэлым выказаўся супраць усталёўкі помнікаў якім-небудзь палітычным дзеячам. «Гэта наша праца, вы ўтрымліваеце мяне, як прэзідэнта, плаціце зарплату», - сказаў А.Лукашэнка. «Помнік для якога-небудзь дзеяча павінен быць у мазгах людзей... Вось гэта помнік, вось такія помнікі павінны ствараць дзеячы», - двухсэнсоўна выказаўся кіраўнік.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках