Супрацоўніка БелМузТВ трымаюць у Навінках
15- 8.05.2013, 10:43
Былому супрацоўніку БелМузТВ, які запусціў порнаролік у эфір, прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.
Як паведамляюць ва ўпраўленні Следчага камітэта па Менску, у цяперашні час ён праходзіць псіхолага-псіхіятрычную экспертызу ў стацыянарным аддзяленні спецыялізаванай бальніцы ў Навінках.
Нагадаем, 13 красавіка днём па тэлеканале «БелМузТВ» на працягу амаль 20 хвілін паказвалі спачатку відэакліпы забароненага ў Беларусі «Ляпіса Трубяцкога», а затым - порнаролік. Пасля гэтага канал спыніў вяшчанне.
15 красавіка ў Магілёве па падазрэнні ў дэманстрацыі порнароліка затрымалі супрацоўніка тэлеканала «БелМузТВ». У дачыненні да гэтага супрацоўніка ўзбуджаная крымінальная справа па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, кваліфікаванага па ч.2 арт.343 Крымінальнага кодэкса Беларусі як «публічная дэманстрацыя матэрыялаў парнаграфічнага зместу з выкарыстаннем сетак электрасувязі агульнага карыстання».
Затрыманы супрацоўнік БелМузТВ патлумачыў свае дзеянні прыгнечаным псіхічным станам, які ўзнік у яго пасля сваркі з дзяўчынай.