18 траўня 2024, Субота, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўніку «БелМузТВ» прад'яўленае абвінавачванне

44
Супрацоўніку «БелМузТВ» прад'яўленае абвінавачванне

Былому супрацоўніку БелМузТВ, арыштаванаму за трансляцыю ў эфіры порнароліка, прад'яўленае абвінавачванне.

«Упраўленнем Следчага камітэта па Менску прад'яўленае абвінавачванне былому супрацоўніку музычнага тэлеканала, затрыманаму ў Магілёве па падазрэнні ў публічнай дэманстрацыі відэаматэрыялаў парнаграфічнага зместу ў прамым эфіры тэлеканала», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Аляксандр Герасімаў.

«Мужчына, 1985 года нараджэння, абвінавачваецца ў наўмысных дзеяннях, звязаных з захоўваннем з мэтай рэкламавання парнаграфічнага матэрыялу, у тым ліку заведама непаўналетнім, рэкламаваннем парнаграфічнага матэрыялу, у тым ліку заведама непаўналетнім, а таксама з публічнай дэманстрацыяй відэафільма парнаграфічнага зместу, у тым ліку заведама непаўналетнім, з выкарыстаннем сеткі электрасувязі агульнага карыстання, што з'яўляецца злачынствам, прадугледжаным ч. 2 арт. 343 Крымінальнага кодэкса Беларусі», - адзначыў Герасімаў.

Паводле яго слоў, «у ходзе следчых дзеянняў затрыманы прызнаўся ў зробленым, пры гэтым растлумачыў, што злачынныя дзеянні здзейсніў па ўласнай ініцыятыве, мэтанакіравана, загадзя іх спланаваўшы».

«У дачыненні да абвінавачванага абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Следства працягваецца», - праінфармаваў Герасімаў.

Нагадаем, 13 красавіка днём па тэлеканале «БелМузТВ» на працягу амаль 20 хвілін паказвалі спачатку відэакліпы забароненага ў Беларусі «Ляпіса Трубяцкога», а затым - порнаролік. Пасля гэтага канал спыніў вяшчанне.

15 красавіка ў Магілёве па падазрэнні ў дэманстрацыі порнароліка затрымалі супрацоўніка тэлеканала «БелМузТВ». У дачыненні да гэтага супрацоўніка ўзбуджаная крымінальная справа па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, кваліфікаванага па ч.2 арт.343 Крымінальнага кодэкса Беларусі як «публічная дэманстрацыя матэрыялаў парнаграфічнага зместу з выкарыстаннем сетак электрасувязі агульнага карыстання».

Затрыманы супрацоўнік «БелМузТВ» патлумачыў свае дзеянні прыгнечаным псіхічным станам, які ўзнік у яго пасля сваркі з дзяўчынай.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках