СМІ: Банкір Пуціна Набіулліна апынулася ў апале
6- 11.06.2026, 8:02
- 5,888
Яе перасталі запрашаць на нарады ў Крамлі.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін учора, 10 чэрвеня, правёў нараду, прысвечаную стымуляванню інвестыцый у Расіі, але на ёй не было кіраўніцы Цэнтрабанка РФ Эльвіры Набіуллінай. Пра гэта пішуць расійскія СМІ, перадае Диалог.UA.
На эканамічнай нарадзе з Пуціным таксама адсутнічалі ўсе намеснікі кіраўніцы Цэнтрабанка РФ. Чаму Набіуллінай не было на гэтым мерапрыемстве, невядома.
Таксама невядома, чаму на сустрэчу з расійскім дыктатарам не запрасілі яе намеснікаў. Набіулліна, хоць і не лічыцца блізкай паплечніцай Пуціна, але аказвае вельмі вялікі ўплыў на эканоміку Расіі.
Апошнім часам яна «знікла з грамадскага жыцця». Спачатку яна раптоўна не прыехала на Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум. Расійская прапаганда гэта патлумачыла «аб’ектыўнымі прычынамі».
Потым Набіулліна прапусціла канферэнцыю Нацыянальнай асацыяцыі ўдзельнікаў фондавога рынку, якая адбылася 9 чэрвеня. Прычына такога рашэння афіцыйна не называлася. Цяпер жа кіраўніцу Цэнтрабанка РФ не запрасілі на нараду з Пуціным па стымуляванні інвестыцый у Расіі.
Аднак на гэтым мерапрыемстве былі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін, міністр эканамічнага развіцця Максім Рэшэтнікаў і міністр фінансаў Антон Сілуанаў. Гэта сведчыць пра важнасць нарады.
Некаторыя незалежныя эканамісты лічаць, што ў Набіуллінай «вялікія праблемы» з-за крызісу ў расійскай эканоміцы. Пуцін падчас нарады заявіў, што ў Расіі нібыта зніжаецца інфляцыя. У сувязі з гэтым ён прагназаваў зніжэнне ключавой стаўкі.