19 красавiка 2024, Пятніца, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка чакае асабістага запрашэння на саміт «Усходняга партнёрства»

15
Лукашэнка чакае асабістага запрашэння на саміт «Усходняга партнёрства»

Беларускі кіраўнік спадзяецца, што яго асабіста запросяць на саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільні.

«Менск разлічвае, што запрашэнне на ўдзел у саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні будзе накіравана на імя Лукашэнкі, а беларускі бок сам вырашыць, хто будзе прадстаўляць краіну на сустрэчы», - заявіў амбасадар Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро падчас дыскусіі ў Берліне 7 траўня, піша БелаПАН.

Дыскусія прайшла ў межах серыі мерапрыемстваў пад эгідай Менскага форуму. Амбасадар Беларусі выступіў з прамовай пасля выступленняў спікераў.

Ён нагадаў, што ў 2009 годзе кіраўнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцэнберг прывёз у Менск запрашэнне для Лукашэнкі на ўдзел у інаўгурацыйным саміце «Усходняга партнёрства» ў Празе. У той жа час, адзначыў Гіро, па дыпламатычных каналах паступалі просьбы накіраваць на саміт у Прагу іншага прадстаўніка Беларусі.

Менск прыняў гэтае «дзіўнае запрашэнне», паколькі звязваў з новай палітыкай ЕЗ вялікія надзеі, растлумачыў амбасадар. Аднак, дадаў Гіро, гісторыя «Усходняга партнёрства» - гэта «чарада расчараванняў».

Дыпламат выказаў надзею на тое, што на саміце ў Вільні ў лістападзе гэтага года Беларусь не будзе дыскрымінаваць. «Мы таксама спадзяемся, што заключныя дакументы будуць утрымліваць не набор палітычных дэкларацый, а пералік канкрэтных праектаў, якія павінны быць рэалізаваныя ў агляднай будучыні», - заявіў Гіро.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Менск і Брусэль вядуць кансультацыі аб фармаце ўдзелу Беларусі ў маючым адбыцца саміце. У прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць запрашэння на сустрэчу міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, які знаходзіцца ў спісе неўязных у ЕЗ. Гэтае пытанне ўвязваецца з вызваленнем і рэабілітацыяй беларускіх палітвязняў.

Так, напрыклад, пытанне ўдзелу Беларусі ў саміце абмяркоўвалася ў канцы сакавіка на беларуска-літоўскіх кансультацыях паміж МЗС у Менску.

«Бакі абмеркавалі <...> магчымасці больш актыўнага ўдзелу Беларусі ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства» напярэдадні старшынства Літвы ў Радзе ЕЗ і саміту «Усходняга партнёрства» ў Вільні, - паведаміла па выніках кансультацый прэс-служба літоўскага МЗС. - Удзельнікі выказалі надзею, што ў найбліжэйшай будучыні атрымаецца нармалізаваць адносіны Беларусі і ЕЗ з дапамогай вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў».

Таксама выказваліся меркаванні, што беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч можа быць запрошаны на лістападаўскі саміт «Усходняга партнёрства» ЕЗ у Вільні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках