Азаранка выбыла з турніру ў Мадрыдзе
25- 8.05.2013, 15:54
Беларуска Вікторыя Азаранка выбыла ў 1/16 фіналу турніру ў Мадрыдзе.
Наша суайчынніца саступіла расеянцы Кацярыне Макаравай - 6:1, 2:6, 3:6, піша «Прессбол».
Азаранка пацярпела першае паражэнне ў цяперашнім сезоне. Да гэтага былі 18 перамог запар, зняцці з гульняў не ўлічваюцца.
Нагадаем, Азаранка ў лютым 2013 года страціла статус першай ракеткі свету.