18 траўня 2024, Субота, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка страціла прытомнасць на US Open (Фота, відэа)

15

На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Вікторыя Азаранка выбыла з барацьбы ў другім коле адзіночнага разраду з-за цеплавога ўдару.

Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт беларускай спартоўкі.

1 верасня ў матчы другога кола яна страціла прытомнасць у першым сэце пры ліку 1:5 (15:30) супраць аргентынкі Гізелы Дулько (41). Азаранка змагла пакінуць корт толькі са старонняй дапамогай.

На турнірах «Вялікага шлема» праблемы са здароўем у Азаранкі ўжо ўзнікалі, адзначае сайт US Open. У 2009 годзе на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ёй стала дрэнна ў матчы 1/8 фіналу супраць амерыканкі Серэны Уільямс.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках