30 красавiка 2024, aўторак, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Басовішчы» перамаглі адразу два гурты - KilFil ды iLi-iLi

2

Адразу два гурты перамаглі ў гэтым годзе на конкурсе фестывалю «Басовішча».

Яны атрымалі роўную колькасць балаў ад журы. Арганізатары прапануюць абодвум гуртам выступіць на фестывалі, піша budzma.org.

Штогадовы фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» традыцыйна праводзіць конкурс маладых гуртоў. Ранейшыя гады пераможцаў выбіралі паводле вынікаў выступу гуртоў на самім фестывалі ў рамках фіналу конкурснай праграмы. У гэтым жа годзе пастанавілі правесці ўвесь конкурс загадзя паводле запісаў. Журы ў складзе Вячаслава Радзівонава (Ultra Music), Юрыя Сідуна (Generation.by), Дзмітрыя Безкаравайнага (Experty.by), Сяргея Будкіна (Budzma.org), Паўла Грэся (Фонд Villa Sokrates), Мацвея Севасцьяніка (БАС) выбірала з 28 гуртоў.

Абодва цяперашніх пераможцы маюць у сваім складзе ўдзельнікаў з ужо добра вядомых у Беларусі гуртоў.

На «Басовище» победили сразу две группы - KilFil и iLi-iLi. Фото: Generation.by

Гурт iLi-iLi пачаў сваю дзейнасць у 2011 годзе. У яго склад уваходзяць два ўдзельнікі вядомага праекта «Дзецідзяцей», які ў чэрвені 2010 прыпыніў сваю дзейнасць. Гурт выступае на рускай і беларускай мовах.

На «Басовище» победили сразу две группы - KilFil и iLi-iLi. Фото: Ultra-music.com

Гурт KilFil быў заснаваны ў снежні 2012 года. На вакале ў ім Алесь Кот-Зайцаў, вядомы як лідар гурта «Босае Сонца». Гурт грае сумесь электроннай і жывой музыкі і выступае на рускай і беларускай мовах.

Фэст «Басовішча» пройдзе 19-20 ліпеня. Поўная праграма фестывалю з'явілася тыдзень таму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках