У конкурсе «Басовішча» спаборнічаюць 28 гуртоў
4- 5.06.2013, 11:54
- 15,571
Арганізатары фестывалю «Басовішча» абвесцілі спіс гуртоў, якія ўдзельнічаюць ў конкурсе гэтага году.
Сёлета ў рэгламенце фестывалю адсутнічае патрабаванне пра цалкам беларускамоўную праграму маладога гурта, які падаецца на конкурс. Аднак умовай з'яўляецца беларускамоўнасць большай часткі рэпертуару, піша generation.by.
Сябры журы сёння атрымалі спіс гуртоў і іх трэкаў, да 9 чэрвеня яны дашлюць арганізатарам свае рашэнні, з якіх у выніку будзе абраны пераможца.
Сярод запланаваных цяпер узнагародаў:
40-хвілінны канцэрт у час фестывалю Басовішча-2013; грашовая ўзнагарода вартасцю 500 эўра
Гурты, якія ўдзельнічаюць ў конкурсе:
ALTANKA / Golub, KazacheAVIAS / Dykhannie, Lepsh Za TsiabieBABANTSUYKA / Akordeonnyj Rok, Len'THE BROOKLET / Moonlight Guy, Never KneelBROWN VELVET / Another World, Stone On The RoadBULBA FUSION / Khaj budzie tak, Viasna idzieEQUILIS / Shlakhi zhyts'ts'ia, TselFEEL THE SAME / Buldozer, Chicken RockFOR ABOUT FROM / Sny, ИnternetGREE N PILL S / N.N.1, N.N.2HAIR PEACE SALON / Criminal, GentlemanHOK-KEY / Spadchyna, Uzdymem nashyja s'tsiahiIGO (ИГО) / Khlapchuki (live), KhmaryiLi-iLi / Sertzy, Tanchyts'KASHLATY VOH / Reklama, ZakhodKilFil / Kryly, ManekenLYUTA VERYE / Lilije, S'pela zhyta...MARTIN S. / Khto Ty, Mala MestzaMONKEY BITE / Harbaty!, VasyaMUTNAYE VOKA / Razryva You, Stratsiushy mahchymas'tsPAVA / Pava, Tsiatsierkas.Ы.R.o.e. / 4emodan, dpSAN UZEL / Harelka, Venus (Shocking Blue) coverSOULSIDES / Kniha Mertvykh, Pershy krokSP KAVA / Pad Lodam, SeksamTERRAKO D / Lepshaja para, NochyTONQIXOD / Konrad Wallenrod, ViasielleZnaROCK / 500$, Amsterdam
Сябры журы :
Вячаслаў Радзівонаў (Ultra Music), Юра Сідун (Generation.by), Зміцер Безкаравайны (Experty.by), Сяргей Будкін (Budzma.org), Павал Грэсь (Фонд Villa Sokrates), Матвей Сэвастыянік (БАС).
Штогадовы фестываль «Басовішча» пройдзе ў сярэдзіне лета 19-20 ліпеня на традыцыйным месцы каля мястэчка Гарадок пад Беластокам.