Генштаб УСУ: У бухце Севастопаля пашкоджаны расейскі карабель
1- 21.05.2024, 17:27
- 5,096

«Цыклон» - апошні носьбіт крылатых ракет, які быў у Расеі ў Крыме.
Сілы абароны Украіны знішчылі ў часова акупаваным Севастопалі малы ракетны карабель «Цыклон». Пра гэта Генштаб УСУ паведаміў 21 траўня ў «Фэйсбуку».
Нагадаем, расейскі праект ASTRA паведаміў, што тры ракеты ATACMS патрапілі па прычале ў Севастопалі, дзе быў прышвартаваны расейскі малы ракетны карабель «Цыклон».
У ноч на 19 траўня Севастопаль атакавалі не менш за 12 ракет ATACMS, 9 з іх былі збітыя. 3 трапілі ў прычал, дзе знаходзіцца малы ракетны карабель «Цыклон».
«Цыклон» - апошні носьбіт крылатых ракет, які быў у Расеі ў Крыме.