19 траўня 2024, Нядзеля, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэніфер Лопес раскрытыкавалі за выступ на дне нараджэння дыктатара

31
Джэніфер Лопес раскрытыкавалі за выступ на дне нараджэння дыктатара

Фонд барацьбы за правы чалавека (HRF) асудзіў спявачку Джэніфер Лопес, якая 29 чэрвеня выступіла на дне нараджэння кіраўніка Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава.

У заяве праваабаронцаў сказана, што Джэніфер Лопес, вядома, «можа сама выбіраць, перад якімі дыктатарамі выступаць, зарабляючы сабе на жыццё». Але такія дзеянні, як гаворыцца ў паведамленні, дыскрэдытуюць рэпутацыю спявачкі як актыўнай удзельніцы праграмы Amnesty International па абароне правоў мексіканскіх жанчын, піша Lenta.ru.

Артыстка і яе прадстаўнікі пакуль не пракаментавалі заяву праваабаронцаў.

Выступ Лопес з нагоды 56-годдзя Бердымухамедава прайшоў на беразе Каспійскага мора ў курортнай зоне «Аваза» побач з горадам Туркменбашы. Як удакладняе Agence France-Presse, падчас канцэрта спявачка ў нацыянальным туркменскім касцюме выканала песню «Happy birthday, Mr President» («З Днём нараджэння, містэр прэзідэнт»).

Разам з Лопес для туркменскага дыктатара таксама спявалі Філіп Кіркораў, Саці Казанава, група «Рэфлекс», Ані Лорак і артысты з Турцыі і Лівана.

Гурбангулы Бердымухамедаў, які з'яўляецца адным з нешматлікіх сяброў беларускага кіраўніка, знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта Туркменістана з 2007 года. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі называюць рэжым Бердымухамедава адным з самых аўтарытарных, абвінавачваючы туркменскага лідара ў адсутнасці грамадзянскай і палітычнай свабоды.

Туркменскі кіраўнік у гэтым годзе запрасіў Лукашэнку наведаць сярэднеазіяцкую краіну з візітам у любы зручны для яго час. Гэта запрашэнне было прынята. Тэрміны візіту будуць узгодненыя па дыпламатычных каналах.

Фота: AFP

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках