26 снежня 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: Даклад ў Радзе ААН раззлаваў дыктатара

2
Віктар Івашкевіч: Даклад ў Радзе ААН раззлаваў дыктатара

Абмеркаванне на міжнародным узроўні пытання парушэння правоў чалавека ў Беларусі вельмі важнае.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Віктар Івашкевіч, каментуючы даклад па Беларусі, падрыхтаваны спецдакладчыкам Рады ААН Міклашам Харашці, а таксама патрабаванне Сацыялістычнага інтэрнацыяналу вызваліць беларускіх палітвязняў.

«Абмеркаванне на любым міжнародным узроўні пытання парушэння правоў чалавека ў Беларусі, натуральна, карыснае для дэмакратыі ў нашай краіне, таму што стварае сітуацыю, калі людзі разумеюць, што такая праблема існуе. І ўжо іншае пытанне, наколькі актыўна яны шукаюць шляхі яе вырашэння. У рэшце рэшт, у крытычны момант гэта дасць вынік», - лічыць палітык.

Ён падкрэсліў, што афіцыйны Менск хоча, каб падобных працэдур не было наогул.

«Але з іншага боку, Лукашэнка за столькі гадоў свайго кіравання прывык да калейдаскапічнай змены еўрапейскіх палітыкаў, якія робяць адно і тое ж, і да ўсіх іх заяваў ставіцца даволі абыякава. Яны ніякім чынам не ўплываюць на дзеянні беларускага кіраўніка. Вядома, гэта раздражняе беларускія ўлады, але ў нязначнай ступені. Так, непрыемна і лепш бы наогул не было такіх заяваў, але калі ёсць, то пляваць. Рэжым перакананы, і гэта пацвярджаецца практыкай, што эканамічныя інтарэсы ў той жа Еўропе нашмат важней, чым дэклараваныя правы чалавека», - перакананы Віктар Івашкевіч.

Нагадаем, учора Рада па правах чалавека ААН абмеркавала даклад па Беларусі.

Дакумент, які падрыхтаваны спецдакладчыкам Рады ААН Міклашам Харашці і апісвае сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне на працягу апошняга года, прадстаўлены на сесіі, якая праходзіла ўчора ў Жэневе.

Міжнародная супольнасць і праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення беларускіх вязняў сумлення. Еўрапейскі Звяз і ЗША ўвялі візавыя і эканамічныя санкцыі супраць памагатых дыктатара - чыноўнікаў і бізнесменаў, замяшаных у правядзенні рэпрэсій і фінансавай падтрымцы рэжыму, для таго, каб дамагчыся выхаду на волю 13 палітвязняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках