15 траўня 2024, Серада, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Velcom перабоі з сувяззю

33
У Velcom перабоі з сувяззю

Многія абаненты аператара не могуць здзяйсняць званкі і карыстацца паслугамі 3G-інтэрнэту.

Таксама абаненты іншых аператараў не могуць датэлефанавацца на нумары Velcom.

У кампаніі паведамляюць, што ўзнікла праблема на адным з менскіх камутатараў.

«Нагрузка пераразмеркавалася паміж астатнімі камутатарамі, таму званкі не заўсёды праходзяць з першай спробы. Праблема вырашаецца. Прыносім прабачэнні за нязручнасці», - кажуць у кампаніі.

Як паведамляюць карыстальнікі «Твітэру», перабоі з сувяззю ў аператара пачаліся яшчэ на мінулым тыдні.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках