17 чэрвеня 2026, Серада, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэвалюцыя, якая стварае

87

Тое, што чаўпецца ў цэнтры Стамбула, - гэта нейкі новы, незнаёмы нам узровень самаўсведамлення нацыі, грамадзянскай супольнасці і грамадзян у цэлым.

Здаецца, упершыню я не магу апісаць тое, што бачыў, словамі. Мой талент адступае перад тым, што адбываецца цяпер у рэчаіснасці. Ніводнае відэа не перадасць той шалёнай, нейкі спрэс фантастычнай энэргіі, якая валодае сёння плошчай. Тое, што чаўпецца на Таксіме - гэта нейкі новы, незнаёмы для мяне ўзровень самаўсведамлення нацыі, грамадзянскай супольнасці і грамадзян у цэлым.

Кажуць, тут глушаць інтэрнэт. Не ведаю. Але я ўжо тры з паловай гадзіны спрабую заліць відэа і пакуль запампавалася толькі пяцьдзясят сем адсоткаў.

Пакуль не магу выкласці сваё відэа, выкладу фота. Адно. Усё адно ўсе фота адсюль - не маюць сэнсу. Выява не перадае энэргетыку, на жаль.

Тым не менш. На Таксіме было сёння вось так. І вось так доўжыцца дагэтуль - у Стамбуле зараз гадзiна ночы. Ніякай паліцыі, ніякага Эрдагана, ніякіх водных гармат, ніякіх турмаў - нічога гэтага пасля таго, што было сёння, ужо не існуе. Ды і паліцыі тут цяпер няма. Наогул. Днём лётаў гелікоптэр, але і ён адляцеў.

Анкару турэцкія ўлады, наколькі я разумею, яшчэ спрабуюць трымаць альбо, прынамсі, спрабуюць спрабаваць кантраляваць, і там сёння зноў былі водныя гарматы і гумовыя кулі - але Стамбул ім цяпер не належыць цалкам. Тут наагул паліцыі няма. Пра яе нават і не думае ніхто. Гэта з нейкага іншага, мінулага, свету. Таксім у прыватнасці і Стамбул у цэлым на гэты момант належыць людзям. Цалкам.

Перавага каласальная. Сілавікі ўвайсці сюды цяпер проста не змогуць, такая колькасць людзей не разганяльная пынцыпова. Вядома, што пад тры гадзіны ночы пераважная большасць сыдзе, і застануцца толькі «акупайцы» - якіх, тым не менш, некалькі тысяч - але як толькі тут нехта надумае страляць, усе, хто сёння быў тут, і пасля таго, што сёння тут было, вернуцца назад у колькасці большай ў дзесяць разоў.

Сёння тут упершыню быў агульны сход фанатаў. Турэцкія фанаты - гэта асобная размова, адзін аднаго яны рэжуць і нявечаць стабільна - але сёння на плошчы яны былі ўсе разам. Першымі прыйшлі фанаты «Фэнэрбахчэ» і расшматалі Таксім ушчэнт. Потым падцягнуліся фанаты «Бэшыкташа» і трохі «Галатасарая» (якія Эрдагана наогул падтрымліваюць) і дабілі рэшткі.

Фанаты сталіся менавіта той, адсутнай часткай, якая спрацавала і як дэтанатар і як цэмэнтатар (выбачайце, не магу дабраць слова) грамадства. І здарылася тое, што і павінна было здарыцца. Квантавы скачок - адбыўся.

І ніякія барыкады ўжо больш не патрэбныя. Дарэчы, сёння ўпершыню іх пачалі разбіраць. Таму што людзі зразумелі - не ў барыкадах і не ў фізічнай дужасці рэч. Разагнаць гэта - немагчыма. Павярнуць гэта назад - немагчыма. Пункт пройдзены. І зваротнага шляху больш не існуе. Мінуўшчына - засталося ў мінуўшчыне. А будучыня цяпер тут, на пляцы Таксім, з фаерамі, у джынсах і з балончыкамі фарбы.

Гэта - яднанне нацыі. Гэта - краіна. Гэта - народ. І нічога больш значэння ўжо не мае.

Гэта выдатнае відэа, але ўсё ж нават і яно не перадае ў поўнай меры таго духу, што пануе цяпер на Таксіме. Уся плошча - уся, ад ускрайку да ўскрайку - запоўненая грамадзянамі сваёй краіны. Я ўпершыню бачу такое. Я ўпершыню бачу паўнакроўную, сапраўдную сацыяльную рэвалюцыю, пры гэтым абсалютна мірную. Рэвалюцыю, якая не разбурае, якая ня ўводзіць краіну ў прорву, не адкідвае яе назад, а рэвалюцыю, якая - стварае. Тое, што тут цяпер адбываецца - стварэнне. Стварэнне новага грамадства, стварэнне новых грамадзян, уздым нацыі на новы ўзровень існавання. Тое, што тут цяпер адбываецца - гісторыя.

І гэта файна. Гэта проста файна, сябры мае. І я гэта бачыў.

Пра тое, што я быў на Таксіме, я буду апавядаць сваім унукам.

І б'юць бубны. І людзі танчаць. І яны - вольныя.

Аркадзій Бабчанка, «Эхо Москвы»

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках