18 траўня 2024, Субота, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйскія ВПС разбамбілі знакаміты замак крыжакоў

24
Сірыйскія ВПС разбамбілі знакаміты замак крыжакоў

Знакаміты замак Крак дэ Шэвалье, які ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, атрымаў пашкоджанні ў выніку ўдару сірыйскіх ВПС.

Аперацыя супраць апазіцыі ў раёне горада Эль-Хосні, дзе яна знаходзіцца, пачалася пасля таго, як тая адхіліла ультыматум урадавай арміі. Паўстанцы паведамілі, што снарадам разнесла адну з вежаў крэпасці, таксама пашкоджаны сцены. Афіцыйны Дамаск чакана ускладае віну за пашкоджанне ўнікальнага збудавання на сваіх праціўнікаў, піша NEWSru.com.

Крак дэ Шэвалье быў пабудаваны паміж 1142 і 1271 гадамі і лічыцца адным з замкаў крыжакоў, што найбольш захаваліся, шэдэўрам фартыфікацыйнай архітэктуры. Раней у ЮНЕСКА заяўлялі, што крэпасці можа пагражаць знішчэнне і неаднаразова заклікалі стораны ўзброенага канфлікту ўстрымацца ад баявых дзеянняў паблізу гістарычных аб'ектаў.

Паўстанцы ў пятніцу адхілілі ультыматум, адмовіліся скласці зброю і нават контратакавалі ўрадавыя сілы. У навакольным алавіцкім паселішчы Кумейрыя падчас ўзброенай вылазкі загінулі 11 чалавек. Сярод іх - вайскоўцы і мірныя грамадзяне.

У Хомсе баі ідуць ушчыльную да гістарычнай мячэці Халеда ібн аль-Валіда - выдатнага арабскага палкаводца і паплечніка прарока Мухамеда. Вайсковыя крыніцы ў Дамаску абверглі паведамленні шэрагу арабскіх СМІ аб абстрэле гэтага архітэктурнага помніка ХIII стагоддзя.

Канфлікт паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Асада, які перарос у грамадзянскую вайну, працягваецца ў Сірыі з сакавіка 2011 года. Паводле дадзеных ААН, з пачатку ваенных дзеянняў у Сірыі загінулі не менш за 80 тысяч чалавек. Вялікабрытанія і ЗША заявілі аб магчымасці паставак узбраення апазіцыі пасля інфармацыі аб ужыванні войскамі Асада хімічнай зброі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках