10 траўня 2024, Пятніца, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жыве Беларусь!» змагаецца за гран-пры кінафестывалю ў Сопаце

2

14 ліпеня на Міжнародным кінафестывалі ў Сопаце быў паказаны фільм «Жыве Беларусь!».

Фільм прадставілі рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч, акцёр Вінцэнт і суцэнарыст Франак Вячорка, перадае «Радыё Свабода».

13-21 ліпеня ў польскім Сопаце праходзіць 13-ы Міжнародны кінафестываль. У фестывалі прымаюць удзел 40 фільмаў з усяго свету, з іх сем - у конкурснай частцы, у тым ліку «Жыве Беларусь!». За гран-пры таксама змагаюцца фільмы «Электрычныя дзеці» (ЗША), «Басейн» (Куба-Венесуэла), «У цемры» (ЗША, Ізраіль, Палестына) і іншыя. Імёны пераможцаў будуць вядомыя 21 ліпеня.

14 ліпеня пасля паказу «Жыве Беларусь!» адбылася гадзінная дыскусія пра фільм і сітуацыю ў Беларусі са стваральнікамі стужкі. Гледачы, сярод якіх былі журы, студэнты, чыноўнікі, акцёры і рэжысёры, задавалі пытанні. Сярод іншага, рэжысёр фільма Кшыштаф Лукашэвіч адзначыў, што «Жыве Беларусь!» - гэта пасланне свету ад тых беларусаў, якія змагаюцца за свабоду і пакутуюць за свае перакананні.

Зміцер (Вінцэнт) Папко расказаў, як яго запалохвалі ў Менску, пагражалі войскам і псіхушкай. Таксама ён сказаў, што некаторыя акцёры пацярпелі з-за свайго ўдзелу ў фільме. Франак Вячорка казаў пра тое, як праходзіла падрыхтоўка да здымак фільма. Паводле яго слоў, у Беларусі такую стужку зняць цалкам было немагчыма, але некаторыя кадры з фільма сапраўды здымаліся ў Менску.

Прэм'ера фільма «Жыве Беларусь!» адбылася 19 красавіка ў Варшаве. Фільм быў паказаны ў кінатэатрах па ўсёй Польшчы. Акрамя гэтага, фільм удзельнічаў у конкурснай праграме міжнародных кінафестываляў у Празе (Чэхія), Сетубале (Партугалія). На Міжнародным кінафестывалі ў Брусэлі фільм быў узнагароджаны за лепшы сцэнар.

Паказы фільма прайшлі таксама ў Германіі, Швецыі, на кінафестывалі ў Канах (Францыя), «Берлінале», Сінгапуры і Філіпінах. Фільм быў высока ацэнены кінакрытыкамі ў розных краінах Еўропы.

На сайце IMDB міжнародны рэйтынг фільма складае 7/10.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках