20 траўня 2024, панядзелак, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступ Расеі ў Харкаўскай вобласці: з'явілася новая заява Зяленскага

6
Наступ Расеі ў Харкаўскай вобласці: з'явілася новая заява Зяленскага
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны заявіў аб узмацненні сіл УСУ на гэтым кірунку.

Расейскія войскі сёння паспрабавалі пашырыць аперацыі супраць Украіны. Аднак Узброеныя Сілы Украіны ўзмоцняць абарону лініі фронту.

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце:

- Расейскія войскі сёння паспрабавалі пашырыць аперацыі супраць Украіны. Мы разумеем аб'ём сіл акупанта, бачым яго задуму. Украінскія ваяры, артылерыя, дроны даюць адказ акупантам. Я ўдзячны кожнаму ўкраінскаму салдату, кожнаму сяржанту, кожнаму афіцэру, якія менавіта так абараняюць пазіцыі, як трэба, - сказаў Зяленскі.

Паводле ягоных слоў, зараз адбываецца ўзмацненне сіл на Харкаўскім кірунку і лініі мяжы з РФ.

- І па лініі ўкраінскай дзяржаўнай мяжы, і па ўсёй лініі фронту будзем нязменна знішчаць акупанта менавіта так, каб сарваць усе расейскія наступальныя намеры, - распавёў украінскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках